Крыміналку супраць блогера Кабанава спынілі
Крымінальную справу ў адносінах да блогера Аляксандра Кабанава спынілі за адсутнасцю складу злачынства.
Пра гэта паведаміў сам блогер на сваёй старонцы ў Facebook:
– Афіцыйны адказ яшчэ не прыйшоў, але я са следчым размаўляў, ён сказаў, што на сёння закончыўся матэрыял праверкі, ён сказаў, што ўсё, справа закрыта.
РР: З чым звязваеце тое, што была пачата крымінальная справа?
– Толькі з маёй дзейнасцю, больш ні з чым.
РР: То бок блогерства, тэма завода і г.д?
– Я думаю, што асноўным было як раз „кармленне галубоў” і тэма завода.
Яго спрабавалі абвінаваціць у прысабечванні сродкаў Таварыства ўласнікаў жылля, дзе Аляксандр Кабанаў быў старшынём. “Следчыя дзеянні пачаліся яшчэ каля пяці месяцаў. Апытваліся суседзі, у мяне вынялі дакументы і пячатку. Чатыры ж месяцы таму Следчы камітэт уласна ўжо распачаў крымінальную справу”, – узгадвае блогер.
Аляксандр Кабанаў разам з Сяргеем Пятрухіным у відэаблогах асвятляюць праблемы вакол будаўніцтва акумулятарнага завода “АйПаўэр”, судовых працэсаў над актывістамі, расследуюць злачынствы сілавікоў і чыноўнікаў.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя