Крымінальная справа супраць Аляксандра Кабанава зноў спыненая



Крымінальная справа ў дачыненні да відэаблогера Аляксандра Кабанава зноў спыненая, паведаміў праваабарончы сайт „Вясна”.

Крыміналку зноў закрылі з-за адсутнасці складу злачынства…— пракаментаваў сітуацыю Кабанаў на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку”.

Раней Кобрыньскі раённы аддзел Следчага камітэта аднавіў папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да відэаблогера, які жыве ў Бярозе. Адпаведная інфармацыя яму была накіраваная 17 кастрычніка.

У сакавіку гэтага года актывісту выставілі абвінавачванне ў прысваенні 440 рублёў таварыства ўласнікаў жылля на падставе ч. 1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса (прысваенне або растрата). У 2017 годзе Кабанаў чатыры месяцы выконваў абавязкі старшыні таварыства ўласнікаў жылля ў Бярозе.

8 ліпеня Кабанаву патэлефанаваў следчы і паведаміў, што крымінальная справа закрытая з-за адсутнасці складу злачынства.

Блогер вылучаўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1, але не быў зарэгістраваны.