Крымінальную справу супраць Алеся Пушкіна накіравалі ў суд
Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу Алеся Пушкіна, якому інкрымінуюць рэабілітацыю нацызму і здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Нагадаем, Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 году ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Крымінальную справу супраць мастака пачала гарадзенская пракуратура. Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» ў Гародні.
Вядома, што да Пушкіна зьвярталіся з прапановай напісаць заяву аб памілаванні, але ён адмовіўся.
