Крымінальныя пераследы пратэстоўцаў на Берасцейшчыне



Берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін распавёў пра вядомыя яму факты крымінальнага пераследу за жнівеньскія і вераснёўскія падзеі на Берасцейшчыне.

Таксама ён назваў артыкулы Крымінальнага кодэксу, па якіх найчасцей спрабуюць пакараць людзей за тыя ці іншыя пратэстныя дзеянні:

– Я палічыў, нам вядомых прозвішчаў, можа яшчэ не 30, але да гэтага набліжаецца. Якія артыкулы? У першую чаргу гэта частка 1. 293 (удзел у беспарадках). Далей 342 нешта падобнае. Таксама з’явіўся артыкул па злосным хуліганстве 339. Ёсць артыкулы за знішчэнне дзяржаўнай сімволікі. Артыкулы за гвалт ці пагрозу прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі. Ёсць артыкулы за распаўсюд інфармацыі, якая зневажае нашых міліцыянтаў.

Цалкам рэпартаж у далучаным файле:

Таксама ад праваабаронцы стала вядома, што заведзена справа і па эпізодах перакрыцця перакрыжавання праспекту Машэрава і бульвара Касманаўтаў у Берасці. Тады пратэстоўцаў у тым ліку разганялі вадамётам. Праваабаронцы рыхтуюць адпаведныя спісы асобаў, якіх пераследуюць на прызнанне іх палітзняволенымі і раюць паведамляць пра такія пераследы ў праваабарончы цэнтр „Вясна”. Там акажуць неабходную юрыдычную дапамогу, запэўніваюць яны. Тым, каго трымаюць у ізалятарах пад вартай у рамках падобных справаў, можна падтрымаць лістамі, альбо фінансава праз іх сваякоў, кажуць праваабаронцы.

Беларускае Радыё Рацыя