Крымскі мост праз Керчанскі праліў афіцыйна адкрыты



Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё аўтамабільнай часткі Крымскага моста праз Керчанскі праліў.

Фота stolica-s.su

Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Як паведамляе ТАСС, Пуцін праехаў за рулём КамАЗа па Крымскім мосце на чале калоны будаўнічай тэхнікі.

У складзе калоны было каля 35 машын, сярод якіх самазвалы, аўтакраны, цэментавозы, цыстэрны і іншая тэхніка, якая выкарыстоўвалася пры будаўніцтве моста.

Аўтамабільны рух па мосце пачнецца раніцай 16 траўня. З гэтага моманту па мосце змогуць перамяшчацца легкавыя машыны і пасажырскія аўтобусы. У кожны бок будуць працаваць па дзве паласы руху. Дазволеная скорасць руху складзе 90 км/гадз. Будаўніцтва чыгуначнай часткі моста плануецца завяршыць у 2019 годзе.

Мост злучае Крым і Краснадарскі край. Ён будзе самым працяглым у Еўропе (19 км), абышоўшы мост Васка да Гама ў Лісабоне (каля 17,2 км). Работы па ўзвядзенні моста праз Керчанскі праліў пачаліся ў лютым 2016 года. Канструкцыя трымаецца на 595 апорах.

belta.by

Фота EPA/UPG