Крыніцы: у Гародні адбываюцца затрыманні з „выбухамі і стрэламі”
Grodno_grab атрымаў інфармацыю ад відавочцаў, што зараз у Гародні па адрасе Курчатава 5 (другі пад’езд) адбываюцца затрыманні.
Заўважаны каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і бусік. Затрыманню папярэднічалі „выбухі ці стрэлы”.