Крысціна Дробыш: Як разагнаць тое, што адбываецца стыхійна?



 Не менш як 323 чалавекі былі затрыманыя ў Беларусі ад мінулага панядзелка да нядзелі па палітычных матывах. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Для параўнання, на папярэднім тыдні быў затрыманы 381 чалавек, два тыдні таму — 433 чалавекі. У Беларусі штодня праходзяць лакальныя акцыі пратэсту, ланцугі салідарнасці з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Большыя дваровыя акцыі збіраюцца па нядзелях, і гэты рух вельмі цяжка спыніць, кажа ўдзельніца акцый, акцёрка, якая на знак пратэсту сышла з Купалаўскага тэатра – Крысціна Дробыш:

– Як разагнаць тое, што адбываецца стыхійна? Гэта ж не па загадзе. Калі б гэта было па загадзе, то раней ці пазней гэта б скончылася. Гэта адбываецца стыхійна, таму гэта немагчыма. І з кожным новым крокам гэтая стыхія становіцца мацнейшая, можа не колькасна, бо і ў нас ковід, як і па ўсім свеце, але па сіле, па моцы, па веры гэта становіцца мацнейшым.

Сілавікі не мяняюць сваю тактыку – адбываюцца кропкавыя затрыманні. Хаця яны сталі не такімі масавымі, паколькі акцыі размеркаваныя ў розных кропках гарадоў. Паводле праваабаронцаў, агульная лічба затрыманняў на акцыях пасля 9 жніўня дасягнула мінімум 32 тысяч чалавека.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: afisha.tut.by