Копія Крыжа Еўфрасінні Полацкай – у Берасці
Берасцейскія праваслаўныя 25 верасня змаглі пакланіцца Крыжу Еўфрасінні Полацкай.
Дакладную копію страчанай у часы ІІ Сусветнай вайны беларускай святыні прывезлі ў кафедральны Свята-Сімяонаўскі сабор на паўдні. Прыхаджане маглі пакланіцца крыжу ад 06:00 да 14:30:
Крыж Еўфрасінні Полацкай — шэдэўр злотніцтва часоў Сярэднявечча. Быў выраблены ў Полацку для царквы Святога Спаса ў 1161 годзе майстрам Лазарам Богшам. Святыню страцілі ў часы ІІ Сусветнай вайны, аднак у 1997 годзе берасцейскі залатар Мікалай Кузьміч зрабіў дакладную копію крыжа. З ёй і сустрэліся ў гэты дзень берасцейскія прыхаджане.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
