“Крыжаломы” пачыналіся не ў Курапатах



Актывісты Руху салідарнасці “Разам” ушанавалі памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій у Барысаве на так званых Чычагінскіх Батарэях.

Кажуць Анатоль Аскерка – сябра БНФ і Вячаслаў Сіўчык – Рух салідарнасці “Разам”:

– З пачатку нашага стагоддзя, калі мы даведаліся гісторыю гэтага месца, на працягу прыкладна паўтара дзясятка гадоў тут ушаноўвалася памяць пра расстраляных. Першы крыж быў усталяваны дзесьці ў 2002 годзе. Раз дзесяць устанаўлівалі. Але ўлады рабілі крыжы, і знішчаліся. Мы ставілі новыя, новыя і новыя.

– На жаль, гэта было афіцыйна. Такім чынам закладаўся вось гэты “крыжалом”, які вы цяпер бачыце.

На Барысаўскіх Батарэях былі страчаныя героі беларускай антысавецкай партызанкі 1919 года, удзельнікі галодных бунтоў. Адразу пасля Другой сусветнай вайны спецслужбы спрабавалі схаваць сляды сваіх злачынстваў. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Барысаў