Крыжы і шыльды з’явіліся на Кабыляцкай гары
28 кастрычніка 2017 года адбыўся мітынг-рэквіем на месцы масавых расстрэлаў пры СССР – Кабыляцкай гары ў Воршы.
Перад гэтым сваякі расстраляных па ініцыятыве Ігара Станкевіча ўсталявалі ў лесе над расстрэльнымі ямамі крыжы і шыльды з імёнамі.
Дзяды 2017 года ў Воршы былі адметныя тым, што выступалі на іх нашчадкі, якія вырашылі ўшанаваць памяць расстраляных у Воршы продкаў.
Апошні год актывісты моладзевай аргнізацыі “Звяз” і аршанскай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна” збіралі сведчанні пра людзей расстряляных ў Воршы. Ініцыятыва знайшла водгук.
Нашчадкі расстралянага Івана Гіля
Ігар Станкевіч распавядае пра расстраляных і рэпрасаваных сваякоў.
Ігар Станкевіч распавядае пра расстраляных і рэпрасаваных сваякоў.
28 кастрычніка 2017 года на Кабыляцкай гары пад Оршай Ларыса Маркаўна Арэшына (Гіль) расказала, як здзекваліся з іх сям’і пасля расстрэлу дзеда: кідаля каменнямі, білі вокны, пракалолі нагу віламі, улады нацкоўвалі людзей супраць “ворагаў народу”.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя