Ксёндз Антоні Грэмза: Бог перадае нам жыццё праз нашых продкаў



Лістапад – месяц асаблівы ў календары беларусаў. Бо ў гэты час адзначаюцца Дзяды. Гэта даўняя традыцыя, якая зыходзіць з язычніцкай пары, і мае працяг у хрысціянстве.

Культ ушанавання продкаў мае глыбокае выхаваўчае значэнне ў жыцці чалавека, паглыблення яго ўнутранога свету, кажа госць „Рацыі” ксёндз Антоні Грэмза:

– Нашыя продкі, якія жылі на нашай зямлі, невыпадкова ў гэтыя дні адзначаюць успамін Усіх памерлых – Дзяды. Гэта быў такі старажытны звычай, існаваў культ продкаў. І людзі памяталі пра тое, што пакаленні людзей не з’яўляюцца самыя па сабе. Яны ўдзячныя тым продкам, якія жылі перад намі. І мы таксама хочам ушанваць іх памяць, дасягненні, іх культуру. Дзякаваць Богу за тое, што Бог перадаў нам жыццё праз нашых продкаў.

Набажэнствы ў памяць Усіх памерлых пройдуць на могілках Гародні 2-га лістапада.

Так, на могілках „Сакрэт” – а 11-00 гадзіне, на Францішканскіх могілках (завулак Перамогі) – а 12-30, могілкі „Аульс” – а 12-00 гадзіне. Таксама першага лістапада набажэнства пройдзе на Старых (Пабернардынскіх) могілках а 14-30.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня