Ксёндз Вячаслаў Барок: Улада ненавідзіць і руйнуе ўсё, адкуль зыходзіць праўда



Стала вядома, што ў рыма-каталіцкіх вернікаў Беларусі цяперашняя ўлада забірае будынак касцёла Св. Сымона і Св. Алены ў Менску, больш вядомы ў народзе як Чырвоны касцёл.

Рэжым Лукашэнкі канчаткова страціў межы ў тэроры супраць свайго народа. Хлуслівая ўлада ненавідзіць і руйнуе ўсё, адкуль сыходзіць праўда, кажа душпастыр хрысціян Варшавы ксёндз Вячаслаў Барок:

-Упісваецца ў шэраг злачынстваў тое, што забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Трэба згадаць і знішчэнне каталіцкіх могілак на Гарадзеншчыне, і тое, што адабралі будынак у пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», і знішчэнне Курапацкіх крыжоў – гэта падзея з таго самага шэрагу. Там, дзе гучыць слова праўды, улада адразу варожа ўспрымае, таму што яна безупынна хлусіць.

Першы трывожны званок – гэта незвычайны пажар у будынку касцёла 26 верасня. Гэта стала повадам для закрыцця касцёла.

Будынак касцёла, узведзены ў 1910 годзе на сродкі мецэната Эдварда Вайніловіча, пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці не быў перададзены суполцы вернікаў, але знаходзіўся ў яе бязвыплатным карыстанні.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя