Ксёндз Вячаслаў Барок вымушана пакінуў Беларусь



Ксёндз Вячаслаў Барок, вядомы крытычнымі каментарамі ў сваім відэаблогу, прыняў рашэнне часова пакінуць тэрыторыю краіны, паведамляе Хрысціянская візія.

Заўтра ён абяцае распавесці падрабязнасці на сваім ютуб-канале. 

Нагадаем, што ў снежні ксёндз Вячаслаў Барок правёў за кратамі 10 сутак, бо апублікаваную ім антыфашысцкую карыкатуру палічылі „дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі”.