Куды вядуць веласцяжынкі?
У Берасці з’явіліся веласцяжынкі па вуліцы Маскоўскай, іх працягласць складае некалькі кіламетраў. Прадстаўнікі адмысловых службаў намалявалі іх паверх тратуараў. Сцяжынкі не да канца адпавядаюць тэхнічным нормам, і часамі ў гэтых месцах ствараюцца канфлікты паміж пешаходамі і кіроўцамі ровараў, – перакананы каардынатар кампаніі “За вела Берасце” Уладзімір Красько:
– Гэтыя сцяжынкі, па-першае, не адпавядаюць нормам. Па-другое, разметка часам упіраецца то ў слуп, то ў скрыню з пяском ці па-просту ў прыпынак грамадскага транспарту. І застаецца незразумелым, што ж далей рабіць?
З’яўленне роварных сцяжынак – гэта крок гарадскіх уладаў насустрач раварыстам, але галоўнае, каб няправільна абсталяваныя месцы для кіроўцаў ровараў не сталі з’явай, якая называецца раз і на заўсёды, – перакананы актывіст.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота ridus.ru