Куды вывозіць смецце?
У Воршы адбыўся круглы стол па пытаннях звалак. Неабыякавых гараджан і вяскоўцаў на Аршаншчыне даўно турбуе праблема звалак смецця. З-за негаспадарлівасці чыноўнікаў, нядбайнасці жыхароў і недапрацовак камунальных службаў горада церпяць лясныя масівы, гаражныя кааператывы, паркі. У Талачынскім раёне нават ставілі фотапасткі, якія дапамагалі выяўляць асоб, якія кідалі смецце ў неўсталяваных месцах. Адзін з гасцей круглага стала прапанаваў не ставіць фотапастак, а адразу выклікаць у экалагічную службу адказнага за тэрыторыю, напрыклад, дырэктара прадпрыемства.
– Колькі можна аштрафаваць арганізацый? Калі я пачытаў, то гэта штук восем. То бок, трэба выклікаць экалогію – старшыня атрымае штраф. І той задумаецца, збярэ чальцоў і будуць абмяркоўваць: ці смецце сыпаць, ці грошы плаціць.
Па выніках круглага стала грамадскія актывісты Воршы накіруюць у камунальныя службы прапановы па паляпшэнні сітуацыі са смеццем у горадзе. Гэта дазволіць пазбавіцца многіх праблем, якія ёсць цяпер.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша
Фота аўтара