Куды ж выкідваць маскі?!
У Беларусі няма рэкамендацый пра вяртанне адходаў, у тым ліку ўжытых аднаразовых масак.
Асноўныя правілы, якія падыдуць для ўмоваў эпідэміі, падчас анлайн-сустрэчы ў UNICEF Belarus нагадаў прадстаўнік ініцыятывы «Беларускія Маладыя Зялёныя» Павел Хлюст:
– Самая экалагічная рэч – гэта рэч, якую мы з вамі не набылі, бо потым не маем пытання, я а што з ёй рабіць надалей. Адмова, скарачэнне, паўторнае ўжыванне і перапрацоўка – гэта тыя крокі, якія мы павінны рабіць, каб не засмечваць навакольнае асяроддзе. Скарачэнне – гэта наступны лагічны крок, мы проста ўжываем меней і тым самым утвараем меней смецця.
У некаторых краінах Еўропы з-за пандэміі змякчылі або адмянілі правілы паасобнага збору смецця. У Беларусі бытавыя адходы працягваюць сартаваць уручную.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск