Куды знікаюць дактары?
Праблем у сферы медыцыны ў Віцебскай вобласці, якой па іроніі кіруе кандыдат медычных навук Аляксандр Косінец, становіцца ўсё больш, – канстатуюць арганізатары кампаніі «Падвышэнне якасці медыцыны ў Віцебску».
Адна з каардынатарак кампаніі Таццяна Севярынец адзначае, што ў абласным цэнтры не могуць дабудаваць раней запланаваныя да ўводу медычныя ўстановы, а ў шпіталях адчуваецца моцны недахоп кадраў:
– Куды дзяюцца выпускнікі Віцебскага медуніверсітэту? У нас кадравы голад. Не хапае дактароў, асабліва вузкіх спецыялістаў. Пра вобласць я ўвогуле маўчу. Ёсць жа медыцынскія каледжы ў Віцебску, Воршы і Наваполацку. Праблем шмат. Пасля анкетавання мы нясём заяўкі на пікеты.
Пакуль жа актывісты будуць збіраць подпісы за вырашэнне ўладамі канкрэтных праблемаў у сферы медыцыны. Таксама арганізатары кампаніі будуць дамагацца сустрэчы з дэпутатамі, каб агучыць ім актуальныя праблемы горада, – адзначыла Таццяна Севярынец.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота vladmedicina.ru