Куды звяртацца, калі ў Польшчы ў вас узніклі праблемы?
Бывае, што грамадзянін Беларусі, які знаходзіцца ў Польшчы, трапляе ў бяду. У такой сітуацыі можна, а нават трэба, шукаць дапамогі ў консульскіх аддзяленнях. Калі чалавека напаткала бяда: смерць блізкага, хвароба, аварыя, крадзеж, былі згубленыя дакументы, арышт, затрыманне, то абавязкова трэба звяртацца ў консульства Рэспублікі Беларусь. Адной з галоўных задачаў дзяжурнага консула з’яўляецца аказанне дапамогі пацярпеламу суайчынніку.
У Польшчы існуе падзел на консульскія акругі: Мазавецкая з амбасадай і кансульствам у Варшаве, Падляшская з Генеральным консульствам у Беластоку, Люблінская з консульствам у Бялай Падлясцы і Паморская з Генеральным консульствам у Гданьску (ніжэй адрасы і кантакты) :
1. Амбасада Рэспублікі Беларусь
адрас: вул. Вертніча 58, 02-952 Варшава
тэлефон: +48 (22) 742-0990, +48 (22) 842-5202; факс: +48 (22) 742-0980; e-mail: [email protected]
час працы: панядзелак — пятніца – 8:00 — 12:00 , 12:40 — 16:40
Консульскі аддзел
адрас: вул. Вертніча 58, 02-952 Варшава
тэлефон: +48 (22) 742-0710; факс: +48 (22) 842-4341; e-mail: [email protected]
час працы: панядзелак — пятніца – 9.00 – 12.00 , 13.00 — 16.00
2. Консульства ў Бялай Падлясцы
адрас: вул. Сітніцка 77, 21-500 Бяла Падляска
тэлефон: +48 (83) 342-1814, +48 (83) 342-1816; факс: +48 (83) 342-1817; e-mail: [email protected]
час працы: панядзелак — пятніца – 8:00 — 16:15
3. Генеральнае консульства ў Беластоку
адрас: вул. Электрычна 9, 15-080 Беласток
тэлефон: +48 (85) 664-9946, +48 (85) 664-9940; факс: +48 (85) 664-9958; e-mail: [email protected]
час працы: панядзелак — пятніца – 8:00 — 12:00 , 13:00 — 17:00
4. Генеральнае консульства ў Гданьску
адрас: вул. Ноакоўскага 9, 80-313 Гданьск-Аліва
тэлефон: +48 (58) 341-0026; факс: +48 (58) 341-4026; e-mail: [email protected]
час працы: панядзелак — пятніца 8:30 — 12:20 , 13:00 — 17:10
Грамадзянін Рэпублікі Беларусь можа спадзявацца на дапамогу ў наступных выпадках:
1. Калі згублены пашпарт (скрадзены, знішчанны). Пасля пацвярджэння асобы выдаецца часовы пашпарт для вяртанне на Радзіму.
2. Калу адсутнічаюць фінансавыя сродкі. У гэтай сітуацыі можна разлічваць:
– на дапамогу ў кантакце з сям’ёй або блізкімі ў Беларусі,
– на атрыманне грошай, якія паступілі на рахунак Міністэрства замежных спраў РБ (пасля пацвярджэння ўзносу),
– у надзвычайным выпадку на атрыманне ад кансульства невялікай пазыкі на вяртанне дамоў. Пазыка забяспечваецца дамовай пра яе вяртанне.
3. Арышт або затрыманне. У гэтым выпадку можам спадзявацца, што консульства ці амбасада:
– паведаміць сям’і ў Беларусі (па заяўцы затрыманага),
– высвятліць прычыны арышту, працягласць расследавання, магчымасць вызвалення з арышту,
– знойдзе адваката,
– атрымае дазвол на сустрэчу ў турме.
4. Смерць. Консульскае аддзяленне дапамагае аформіць справы звязаныя з перавозам цела ў РБ.
Консульская дапамога не ахоплівае:
– праўнай дапамогі ў адміністрацыйных і судавых працэсах,
– самастойнага ангажавання юрыстаў,
– аплаты за грамадзянаў штрафаў і рознага кшталту пазыкаў,
– аказання паслугаў, якія ажыццяўляюць турыстычныя бюро, банкі, страхавыя таварыствы, авіялініі,
– атрымання дазволу на працу,
– дзеянняў, якія супярэчаць этычным прынцыпам і не адпавядаюць законам дзяржавы.