Культурніцкая вандроўка „Таямніцы Вільні”
У суботу 17 сакавіка адбудзецца 1-дзённая вандроўка ў Вільню, прысвечаная Кастусю Каліноўскаму і 100-годдзю БНР.
Cёлета ў лютым споўнілася 180 год з дня нараджэння легендарнага героя Беларусі, кіраўніка паўстання 1863-1864 г.г. у Беларусі Кастуся Каліноўскага, а таксама 155 год з дня пачатку гэтага паўстання. І вядома, сёлета спаўняецца 100 год з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі. З гэтай нагоды „Арт Сядзіба” арганізуе 1-ю вандроўку ў Вільню – месца пакутніцкай смерці Каліноўскага і нараджэння беларускай нацыянальнай ідэі.
Кошт вандроўкі – 30 еўра + 30 бел. руб.
Да вандроўкі і ўшанавання Кастуся Каліноўскага ў Вільні, на запрашэнне віленскіх беларусаў будзе спроба адчыніць аднаразовыя БЯСПЛАТНЫЯ ВІЗЫ (пры рэгістрацыі да 4-га САКАВІКА).
Зарэгістравацца: https://docs.
Тыя, хто мае візу і страхоўку, могуць запоўніць толькі пункты з зорачкай (абавязковыя), хто ня мае візы ці страхоўкі мусіць запоўніць усе пункты.
У Вільні пасьля вандроўкі па беларускіх мясцінах пройдзе традыцыйнае шэсце ў гонар Кастуся Каліноўскага, а затым удзельнікі паедуць у кірунку месца яго нараджэння.
Інфармацыя: +375(25)9969376