Куляшоў – адзіны, хто прыйшоў на святкаванне дня міліцыі не ў форме
Больш за 40 міліцэйскіх генералаў, сярод якіх былыя міністры ўнутраных спраў, былі ўзнагароджаныя медалём „100 гадоў беларускай міліцыі”.
Урачыстую цырымонію правёў Ігар Шуневіч.
Адметна, што не ў форме быў толькі адзін з 50 сілавікоў — былы міністр Анатоль Куляшоў. Ён прыйшоў у цывільным касцюме.
