Купалле для дзетак
Гомельскі філіял Таварыства беларускай мовы зладзіў Купалле для дзяцей. Мерапрыемства праводзілася ў межах нефармальных адукацыйных гурткоў «Мова для дзяцей». Старшыня гомельскага філіяла ТБМ Алеся Аўласевіч распавядае пра сваю ініцыятыву:
— Пытанне таго, што ў Гомелі бракуе дзіцячай нефармальнай адукацыі падымалася яшчэ ў 2014 годзе, калі маці, сябра ТБМ Марыя Сідарэнка хацела стварыць беларускамоўную групу ў садку. Дзіцячыя садкі не хочуць не могуць. Пакуль мы вядзем перамовы і ўсё ж такі спадзяемся, што група ў Гомелі з’явіцца, але пакуль яе няма мы стварылі нефармальную адукацыю На гэта нас натхнілі бацькі.
Падчас мерапрыемства дзеці развучылі аўтэнтычныя купальскія песні, сплялі вянкі, скакалі праз імправізаванае вогнішча і гулялі ў народную гульню «Шуляк».
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель