Купанне ў каналах Бярозаўскай ГРЭС небяспечнае для жыцця
Водныя каналы Бярозаўшчыны, якія не прыстасаваны, небяспечны і забаронены для купання нясуць вялікую пагрозу. Тым не менш забарона і інфармацыя пра колькасць загінулых у гэтых месцах не ўздзейнічаюць на людзей, кажа начальнік Бярозаўскага Таварыства выратавання на вадах Пятро Саўчук:
– Каналы Бярозаўскай ГРЭС уваходзяць у сістэму зваротнага водазабеспячэння электрастанцыі. Дадзеныя каналы з’яўляюцца зонай павышанай небяспекі, дзе купанне людзей забароненае, але людзі ідуць на берагі каналаў адпачыць, займаюцца рыбалкай і купанннем не захоўваючы пры гэтым мераў бяспекі. За 10 гадоў на каналах ГРЭС патанулі 24 чалавекі. Для параўнання – за 10 гадоў у Афганістане загінулі 10 жыхароў раёну.
Паводле Пятра Саўчука, прычына гібелі – гэта уважыванне алкаголю, хвароба сэрца і падзенне ў ваду з крутога берагу.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя