Курапацкай варце паўтары гады
Паўтары гады на ўскрайку Менску, перад узведзенай у парушэнні заканадаўства забаўляльнай установай „Поедем поедим”, доўжыцца Курапацкая варта. Комплекс быў збудаваны каля месца расстрэлаў ахвяраў камуністычных рэпрэсій 1937-1941 гадоў.
Кажа сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая:
– Відэаздымку вядуць. Гэтыя органы надаюць такую ўвагу, калі яны адмыслова а 6-й гадзіне на Галгофу адраджаюць свайго супрацоўніка, каб ён сачыў, запісваў за жанчынамі, якія прыйшлі памаліцца Богу за загінулых у Курапатах. Стаіць там 4-5 жанчын, чытаюць малітвы, пры гэтым прысутнічае супрацоўнік КДБ. Нічога фактычна не мяняецца, гэтак сама стаяць жанчыны і ззаду іх, за спінамі стаіць супрацоўнік КДБ.
Курапацкая варта каля забаўляльнай установы „Поедем поедим” трывае штодзённа з чэрвеня 2018 года. Актывісты дамагаюцца закрыцця забаўляльнага комплексу.
Максім Кўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск