Курапацкая варта працягваецца
Актывісты адных рухаў і партый штодня блакуюць пад’езд да забаўляльнага комплексу „Поедем, поедим”, другія маюць іншы падыход.
Гаворыць Зміцер Дашкевіч:
– І мы ўсталявалі дванаццаць у другі раз. Такім чынам, тут цяпер пятнаццаць шасці і сяміметровых крыжоў, якія па метру мы ў глебе ўмацавалі камянямі, глебай, і такім чынам яны ў паветры па пяць-шэсць метраў у паветры ўзвышаюцца. Цяпер мы іх прапітваем рознымі грунтоўкамі, лакам некаторыя крыжы. Дзякуй Богу людзі скідваюцца, дзясяткі людзей удзельнічаюць у гэтай талацэ грашыма. Каля трох з паловай тысяч рублёў на гэты момант сабрана на крыжы.
Пратэстныя акцыі каля забаўляльна-рэстараннай установы „Подем, поедим”, што адкрылася каля месца масавых пахаванняў ахвяраў камуністычных рэпрэсій пад Менскам, доўжацца з канца траўня.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
