Курапаты: Месяц супрацьстаяння
29 чэрвеня падтрымаць пратэстоўцаў прыехалі ў Курапаты актывісты з розных гарадоў Беларусі: з Кобрыня, Мёраў, Віцебску, Слоніма і іншых.
Пратэстоўцы змагаюцца за закрыццё рэстарацыі “Поедем, поедим”. Таму што гэтая забаўляльная ўстанова пабудавана незаконна ва ўрочышчы, дзе НКУС расстрэльвала бязвінных беларусаў, кажа Аляксандр Мех з Кобрыня:
– Гэта ўсё павінна быць ахоўнай зонай і помнікам. Інакш нельга.
Сяржук Васільеў, Мёры:
– Гэта чыстай вады сатанізм. На могілках пакутнікаў будуюць Бог ведае што – не то бардак, не то бардэль. Гэта трэба спыніць.
– Я – са Слоніма. Прыехалі, падтрымліваем нашых. У мяне таксама дзед загінуў, прыйшоў з вайны весь у ардэнах і медалях. Прыехаў “чорны варанок” , забралі, завезлі. І з канцамі.
Пратэсты актывістаў пачаліся з канца траўня, першая вахта ля брамы рэстарацыі стала роўна месяц таму, 1 чэрвеня. Пратэстоўцы запрашаюць усіх неабыякавых беларусаў падтрымаць іх у далейшым змаганні.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Курапаты