Курапаты не пераўтворацца ў турыстычную зону
Адразу пасля Дзядоў-2015, у межах грамадскага абмеркавання карэктуры Генплана г. Менску, 30 сябраў і прыхільнікаў Руху Салідарнасці “Разам” звярнуліся ў профільныя інстанцыцыі – Менгарвыканкам, Камітэт па архітэктуры і горадабудаўніцтве МГВК і УП “Менскграда” – са зваротам.
У звароце ўказвалася на недапушчальнасць ўключэння гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й (міжнароднай) катэгорыі “Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 30-40-х гг. ХХ ст. ва ўрочышчы “Курапаты” у склад турыстычнай зоны № 4., а таксама звярталася ўвага на неабходнасць будаўніцтва музея па ўшанаванні памяці ахвяраў бальшавіцкага тэрору.
Нарэшце, пасля паўторнага звароту ад 25.04.2016 і паўгадавога (агулам) чакання, 11 траўня 2016 г. быў атрыманы адказ з Камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве гарвыканкама пра выключэнене Курапатаў з ліку т. зв. “турыстычных зонаў”.
Шчырая падзяка і віншаванні ўсім тым, хто спрычыніўся да гэтай маленькай, але ўсё ж такі нашай перамогі.
Прэс-служба Руха Салідарнасці “Разам!”