Курсы „Дыджэяў Адраджэння” працягваюць сваю працу



Курсы „Дыджэяў Адраджэння” актыўна працягваюць сваю працу. Сёння тэма заняткаў – “Беларускія камунікацыі”. “Неўзабаве нашыя курсанты наблізяцца да самага адказнага перыяду навучання,” – кажа адзін з арганізатараў курсаў, лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец:

– Каля 20 чалавек у нас сталыя наведнікі, якія робяць практыкаванні, атрымліваюць рэйтынг, балы. Неўзабаве пачынаюцца практыкумы. Будучыя дыджэі будуць праводзіць „Шоу беларушчыны” – віктарыны ў школах, культурніцкія і грамадска-палітычныя акцыі нацыянальнага маштабу і „высадку з парашутам” –  будзем выязджаць у далёкія беларускія мястэчкі і вёскі для таго, каб правесці там акцыю, беларускую па форме і хрысціянскую паводле зместа.

На заняткі курсаў „Дыджэяў Адраджэння”  запрашаюцца ўсе жадаючыя. На сённяшніх занятках будуць разглядаць пытанні: як правільна пачынаць размову з беларусам; сумоўе і супольнасьць; беларуская каманда. Заняткі адбываюцца на „Арт-Сядзібе” (пр. Незалежнасьці, 58, пакой 430). Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя