Курсы „Мова Нанова Гародня” адзначылі два гады



Курсы „Мова Нанова Гародня” адзначылі два гады. Тэма „Беларуская кухня” акурат пасавала да свята моўных курсаў. Адзін з вядоўцаў курсаў Антось Янкоўскі задаволены поспехамі гэтага культурніцкага праекта ў Гародні, які мае нявычэрпныя магчымасці:

— За два гады ў Гародні адбылося на курсах вельмі шмат усяго: ад цікавых людзей, што прыехалі з розных куткоў Беларусі, да нейкіх прэзентацыяў і знаходак. Вялікім момантам стала тое, колькі беларускіх тэмаў было пройдзена, граматычных і лексічных, і колькі словаў было вывучана і колькі людзей наведала. «Мова Нанова» гэта і курсы і вывучэнне мовы і нейкі асяродак людзей, якіх аб’ядноўвае цікавасць да мовы і культуры.

Адмысловымі гасцямі гарадзенцаў было сужэнства, Алесь і Зоя Прышывалкі з Менску. Яны, як ініцыятыва аднаўляюць ліцвінскую кухню пад назвай „Жорны„. Таму заняткі спалучыліся ня толькі з лекцыямі, але й з вячэрай і дэгустацыяй традыцыйных ласункаў. Асаблівую цікавасць выклікаў яблычны сыр, які колькі стагоддзяў таму выраблялі нашы продкі.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя