Курсы „Мова-Нанова” плануюць стварыць у Каменцы



У Каменцы на Берасцейшчыне могуць з’явіцца свае курсы „Мова-Нанова”. Пра гэта паведаміў вядоўца сустрэч па вывучэнні роднай мовы ў Берасці Максім Хлябец.

Пакуль не вызначаны фармат сустрэч, а таксама вядуцца пошукі лідара мясцовай беларускамоўнай супольнасці, – адзначыў эксперт:

– Магчыма ў наступным годзе нехта будзе весці гэтыя курсы менавіта ў тым горадзе. Гэта быццам бы недалёка ад Берасця, але там свая атмасфера, свая мова, і таму мне падаецца, што будзе цікава, калі там адкрыюцца гэтыя курсы.

Першае мерапрыемства ў Камянцы прайшло ў форме квізу. Надалей арганізатары будуць самастойна абіраць фармат правядзення.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце