Квэст па турыстычных мясцінах Гародні



Квэст – гульня па гістарычных месцах горада, турыстычных аб’ектах і закінутых будынках – адбыўся ў Гародні.  Амаль чатыры дзясяткі заданняў і паўсотні гульцоў, якія атрымалі цікавыя ўражанні ад падарожжаў па горадзе. Маладзёны наведалі аб’екты ў горадзе над Нёманам, на якіх з дапамогай ліхтарыка шукалі нанесеныя знакі. Пераможцам стала самая тытулаваная ў Гародні каманда пад назвай “Кажаны”, якая грае ў падобные квэсты каля 10 год.

Пра гульню распавядае Яўген, адзін з гульцоў каманды пераможцаў:

– Гульня была добрая, без накладак. Мы прыйшлі першымі. Таму і задавальнення атрымалі ад гэтай гульні больш. Логіка спадабалася. Коды, у прынцыпе, таксама добрыя былі. Таму гульня нармальная, добра правялі суботні вечар.

Аўтарамі гэтага мерапрыемства былі маладзёны з Віцебска, Гародні, Гомеля і Магілёва. Па словах арганізатараў, працяг ад гэтага аўтарскага складу адбудзецца ў канцы лістапада і да ўдзелу запрашаюцца каманды з іншых гарадоў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня