Квэст з назвай „Файна! Родна! Годна!”



Вы бегаеце па гораду, шукаеце партрэты гістарычных асоб, з якімі робіце сэлфі, здымаеце відэа і бяжыце да фініша як мага хутчэй, бо не толькі вы хочаце перамагчы.

Рэальны квэст з цікавай назвай „Файна! Родна! Годна!” зладзіў берасцейскі праект “Я быў тут” пад эгідай АРР “Дзедзіч”.

Гульня арганізавана для маладзёнаў, якія жывуць ці вучацца ў Берасці, каб яны больш даведаліся пра гісторыю горада, пра цікавыя факты, а таксама на працягу гульні змаглі самі паўдзельнічаць у папулярызацыі гісторыі сваімі дзеяннямі і заданнямі па маршрутах закладзенымі ў правілах.

ddddd8888IMG_8783

Пра ідэю праграмы „Я быў тут” распавядае яе каардынатар Алена Каховіч:

Гэты праект накіраваны па папулярызацыю пэўных асобаў, якія нешта зрабілі для горада, якія яго папулярызавалі сваёй працай. І вось, з дапамогай розных формаў, мы намагаемся іх папулярызаваць, а таксама папулярызаваць і культурыя суполкі, якія ёсць у Берасці.  IMG_8798

Вынікі конкурсу будуць агучаны 30 лістапада, у гэты дзень усе удзельнікі атрымаюць прызы ад берасцейскіх дызайнераў, а таксама змогуць паслухаць добрую музыку і пазнаёміцца з іншымі гарадскімі праектамі. У гэты жа дзень „Дзедзіч” адзначыць сваё 15-годдзе.

Беларускае Радыё Рацыя