Кветкі Алегу Лойку
1 траўня – дзень нараджэння аднаго са знакамітых слонімцаў – пісьменніка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь Алега Лойкі (1931-2008). Сёлета Алегу Антонавічу споўнілася б 88. У гэты дзень сваякі і землякі з самай раніцы наведваюць магілу Алега Лойкі і яго жонкі Лідзіі ў Слоніме на гарадскіх могілках.
Усклалі кветкі на магілу Алега Лойкі 1 траўня і сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Дарэчы, да дня нараджэння вядомага слонімца, яго сваякі, якія жывуць у Слоніме, упарадкавалі магілу, аднавілі яе, паклалі плітку. А ў Менску выйшаў з друку вялікі том успамінаў і прысвячэнняў Алегу Лойку, прэзентацыя якога плануецца на філфаку БДУ 10 траўня.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара