Кветкі да помніка Вацлаву Ластоўскаму ў дзень яго 135-годдзя



8 лістапада споўнілася 135 год з дня нараджэння  былога прэм’ер міністра БНР Вацлава Ластоўскага. Ён нарадзіўся ў засценку Калеснікі Дзісенскага павету Віленскай губерні. Цяпер гэта Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці. Ластоўскі вядомы не толькі як палітык, але як публіцыст, журналіст, перакладчык, пісьменнік і літаратуразнавец.

Грамадскія актывісты Глыбокага ў гэты дзень ушанавалі памяць вядомага земляка і ўсклалі кветкі да яго бюста на Алеі Славы славутых землякоў.

Беларускае Радыё Рацыя