Кветкі да жаночага свята



Гандляры кветкамі ў шырокім асартыменце прадставілі свой тавар перад Міжнародным жаночым святам 8 сакавіка. Гэтую дату адзначаюць у Беларусі па савецкай завядзёнцы. Атрымаць кветкі і для жанчын прыемна, і для гандляроў выгадна, хаця ў гэтым годзе купляюць кветак менш, кажа адна з прадавачак кветак Аліна:

– У гэтым годзе таксама нешта купляюць. Людзям падабаецца, калі шырокі асартымент, вельмі ўсяго многа і вельмі вялікая скідка. Мы стараемся для людзей, няхай яны да нас прыходзяць. Як ва ўсіх у нас 15 тысяч за цюльпан і за гваздзіку, а ружы, нашыя беларускія, па 30.

Міжнародны жаночы дзень — свята, якое адзначаецца ў шэрагу краін як «жаночы дзень». Сэнс, які ўкладаецца ў гэтае вызначэнне, вар’іруецца ад дня барацьбы жанчын за грамадзянскія і сацыяльныя правы да дня шанавання жанчын. Першы раз жаночы дзень адзначаўся ў 1911 годзе адразу ў 4 краінах: Аўстрыі, Германіі, Даніі, Швейцарыі.

IMG_9434

Беларускае Радыё Рацыя