Кветкі для Івана Шэгі



Слонімскаму доктару і грамадскаму дзеячу, заснавальніку недзяржаўнай установы “Шэгамедкансульт”, каардынатару Слонімскага грамадскага цэнтра, былому дэпутату Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 2003-2007 гадоў Івану Шэгу 25 сакавіка споўнілася б 69 гадоў з дня нараджэння. Яго не стала восенню 2016 года ва ўзросце 63 гады.

Дзень нараджэння Івана Шэгі прыпадае на Дзень Волі. Таму ў дзень яго нараджэння па традыцыі сябры наведалі магілу грамадскага дзеяча на слонімскіх гарадскіх могілках і ўсклалі кветкі.

Пасля хвіліны маўчання, сябры шчыра прыгадалі свайго вядомага земляка. Уласныя разважанні і думкі пра лёс краіны Іван Шэга пры жыцці выказаў і змясціў у сваёй кнізе “Пра краіну і пра нас” (Менск, 2016).

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара