Ланцуг супраць «Сашы3%» выстройваўся ў Наваградку
20 чэрвеня ў многіх гарадах Беларусі працягваліся акцыі салідарнасці і пратэсту.
Так жыхары Наваградка ў суботу зноў выстраіліся ў жывы ланцуг супраць «Сашы тры працэнты», кіроўцы аўтамабіляў актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў ланцуга сігналамі, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга».
Таксама ў Гародні людзі зноў выйшлі на акцыю салідарнасці ў цэнтры горада – паведаміла прэс-служба «Народнай Грамады».
Беларускае Радыё Рацыя