Ларыса Шчыракова – рэкардсменка па колькасці адміністрацыйных пратаколаў



7 пратаколаў за адзін дзень. Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова стала рэкардсменам па колькасці адміністрацыйных пратаколаў за сваю працу. Па завяршэнні Дня Волі ў Гомелі відэааператара прымусова даставілі ў Гомельскі РАУС, дзе склалі некалькі пратаколаў.  

– У нашым асяродку часта бываюць дыскусіі: вось што адчуваюць гэтыя людзі? Ці адчуваюць яны сорам за тое, што яны робяць? Можа ім няёмка? Ці гэта яны робяць пад прымусам, і гэта выключна загад начальства, а насамрэч яны на баку дэмакратычнай грамадскасці? Напрыклад, Казакевіч, які склаў чатыры з сямі пратаколаў. Перада мной была класічная машына па складанні пратаколаў. Ніякіх маральных рэфлексій я там не ўбачыла. І каб ён адчуваў ніякаватасць – нічога гэтага ў  прынцыпе не было.

Ларыса Шчыраковае заўважае, што перашкоды з боку міліцыянтаў не прымусяць яе адмовіцца ад улюбёнай працы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота svaboda.org