Ларыса Жыгар: Мы створым міжнародную арганізацыю



Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь адмовіў у рэгістрацыі сацыяльна-асветніцкаму грамадскаму аб’яднанню “Матчын рух 328”. Актывісты арганізацыі абскарджвалі ў судзе рашэнне ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама – структуры, якая бачыць рэгістрацыю арганізацыі немэтазгоднай.

328_5

Адмова Вярхоўнага Суда ў магчымасці легальнай дзейнасці не азначае, што арганізацыя перастане існаваць – лічыць ініцыятарка стварэння грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” Ларыса Жыгар:

– Мы проста будзем ствараць міжнародную арганізацыю. І я думаю, што калі мы будзем зарэгістраваныя за мяжой, то “Матчын рух 328” будзе прыняты за мяжой. І я мяркую, што многія замежныя грамадскія аб’яднанні нас будуць падтрымліваць.

Сацыяльна – асветніцкае грамадскае аб’яднане “Матчын рух 328” узнікла ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася вакол асуджаных паводле артыкула 328 крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных і псіхатропных рэчываў). Сфабрыкаваныя справы і катаванні ў адносінах да затрыманых за ўжыванне і распаўсюд наркотыкаў сталі галоўнай прычынай таго, што маці з усёй краіны аб’ядналіся з мэтай абароны сваіх дзяцей.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня