Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі цяпер не атрымлівае лістоў



Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі цяпер не атрымлівае лістоў.

Пра гэта распавяла яго жонка Наталля Пінчук:

– Уласна лісты адназначна да Алеся не даходзяць, адкуль бы яны не дасылаліся, з Беларусі ці з замежжа. Што тычыцца пасылак, то тут сітуацыя даволі аптымістычная. З Беларусі, як правіла, мы адсылаем гэтыя бандэролі. Ёсць своеасаблівы ліст, гэта своеасаблівы знак вязню пра тое, што пра яго памятаюць. Гэта зноў жа падтрымлівае іх у зняволенні. Ёсць прыклады, ёсць чалавек, які пасылаў пасылку з Польшчы і гэта пасылка дайшла.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Таксама Наталля Пінчук зазначыла, што кнігі перадаць палітвязням цяпер немагчыма. Але за кратамі маецца бібліятэка. „Літаратурны збор там някепскі: інтэлігентныя людзі часта там бываюць”, – дадала жонка праваабаронцы.

Беларускае Радыё Рацыя