Лаўрэаткай прэміі імя Віктара Сырыцы стала Галіна Ярашэвіч



Першай лаўрэаткай прэміі імя Віктара Сырыцы стала баранавіцкая актывістка Галіна Ярашэвіч. Актывістка лічыць вялікім гонарам атрыманне гэтай прэміі.

„Хаця было вельмі неспадзявана, але я ўдзячна за такое рашэнне”, – кажа Галіна Ярашэвіч:

– Я лічу, што мусіць з-за таго, што я была вельмі блізка да яго ў сэнсе вось гэтай дзейнасці, можа былі больш годныя людзі за мяне ў дзейнасці Руху “За Свабоду”. Можа палічылі, што першая прэмія павінна быць у Баранавічах, менавіта для людзей, якія былі яго паплечнікамі. Тыя людзі, што за мяне прагаласавалі, вырашылі, што я найбольш актыўная ў гэтых мерапрыемствах.

Прэмія была заснаваная Радай Руху „За Свабоду” ў 2016 годзе ў памяць пра Віктара Сырыцу. Старшыня  Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы, кіраўнік суполкі руху „За свабоду” ў Баранавічах Віктар Сырыца заўчасна памёр у 2015 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя