Беларускае Радыё Рацыя
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру – Дзмітрый Муратаў і Марыя Рэса
Лаўрэатамі сёлетняй Нобелеўскай прэміі міру сталі журналісты Дзмітрый Муратаў і Марыя Рэса. У заяве камітэту адзначана, што яны атрымалі ўзнагароду за „высілкі па абароне свабоды выказвання меркаванняў, якая ёсць умовай для дэмакратыі і міру.
Дзмітрый Муратаў – галоўны рэдактар расейскай „Новой газеты”, а Марыя Рэса – філіпінская журналістка.
Святлана Ціханоўская, якая таксама намінавалася, пракаментавала ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру філіпінскай журналістцы Марыі Рэса і галоўнаму рэдактару расейскай «Новой газеты» Дзмітрыю Муратаву. Яна адзначыла важнасць журналісцкай працы і свабоды слова, а таксама сказала, што на месцы Рэсы і Муратава маглі быць і беларускія журналісты: Наталля Лубнеўская, Кацярына Андрэева, Андрэй Скурко і іншыя.
