Лазарэнкаў: Спадзяюся, дэпутату растлумачаць, як трэба сябе паводзіць



Намеснік старшыні Берасцейскай абласной Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), актывіст грамадскай арганізацыі “За свой горад”  Валянцін Лазарэнкаў звярнуўся ў камісію па этыцы наконт паводзінаў дэпутата 34-й акругі Андрэя Дз’якава.

Дэпута не цікавіла, з якімі праблемамі прыйшоў да яго Лазарэнкаў. Яго цікавіла, чые грошы той адрабляе, кажа Валянцін Лазарэнкаў:

– Калі я сеў за стол, падрыхтаваў свае паперы, нечакана пачуў зварот да сябе. Я яшчэ нічога не паспеў яму сказаць. “Вы чые грошы адпрацоўваеце?” Я здзівіўся, што гэта першае пытанне, якое мне задае дэпутат. Па-другое, чаму ўвогуле ён нейкія пытанні мне задае, калі проста мусіць прыняць тыя запыты, якія я прынёс.

Паводле Валянціна Лазарэнкава, яму расхацелася пасля такога націску з боку дэпутата з ім размаўляць. Таму проста пакінуў пісьмовыя пытанні і зышоў. Актывіст спадзяецца, што дэпутату растлумачаць, як сябе патрэбна паводзіць падчас размовы з людзьмі, якія жывуць у яго акрузе.

Беларускае Радыё Рацыя