ЛДП праводзіць кангрэс кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў



Ліберальна-дэмакратычная партыя праводзіць 27 студзеня ў Менску кангрэс кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Мясцовыя выбары прызначаныя ў Беларусі на 18 лютага. У кангрэсе ўдзельнічаюць каля 150 чалавек.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, кандыдатамі ў дэпутаты па краіне ад ЛДП зарэгістравана 228 чалавек (больш толькі ў Камуністычнай партыі Беларусі — 409). Пры гэтым кандыдатамі ў дэпутаты ад ЛДП у Менскі гарадскі савет зарэгістравана, паводле афіцыйных даных, 49 чалавек.

„Ні адна палітычная партыя ў Менску столькі кандыдатаў не вылучыла. Некаторыя партыі здолелі па адным-два чалавекі вылучыць, па чатыры чалавекі. Гэта сведчыць аб тым, што практычна палітычнай структуры няма. Яна не займаецца працай”, — заяўляў раней першы намеснік ЛДП Алег Гайдукевіч.

Усяго ў Менгарсавет кандыдаты ў дэпутаты абіраюцца па 57 выбарчых акругах. У цэлым, паводле звестак ЦВК, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістраваны 1.051 член палітычных партый. Агульная колькасць кандыдатаў у дэпутаты — 22.278.

У цэлым дэпутаты абіраюцца ў 1.309 мясцовых саветаў па 18.111 акругах.

belta.by