Леанід Акаловіч: Хай Бог дасць перамогу над супастатамі і ворагамі нашымі



Месцы масавага пахавання ахвяраў камуністычных рэпрэсій у Менску і ваколіцах сталіцы наведалі актывісты Руху салідарнасці “Разам”.

Распавядае айцец Леанід Акаловіч – святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы:

– Дзень 29 кастрычніка – жалобны дзень у нашай гісторыі Бацькаўшчыны. І не толькі Бацькаўшчыны самой, але і Царквы, бо ў гэтыя дні не толькі больш за сто пісьменнікаў  расстралялі за адну ноч, але ж і шмат святароў розных канфесій, і аўтакефалістаў у тым ліку. І я вельмі ўсцешаны, што сёлета народ скалануўся, усхапіўся, падняўся і змагаецца сапраўды належным чынам. І хай Бог дасць перамогу над супастатамі і ворагамі нашымі.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя больш за 130 пісьменнікаў, дзеячоў мастацтва, навукі і палітыкі. Рух салідарнасці “Разам” дамагаецца, каб 29 кастрычніка ў Беларусі стаў афіцыйным Днём памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск