Леанід Дубаносаў абскардзіць гвалтоўнае затрыманне сваёй жонкі
На супрацоўнікаў аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Лунінецкага РАУС Уладзіміра Макейчыка і Аляксандра Ермаковіча не будзе заведзена крымінальная справа. Паколькі ў іх дзеяннях няма крымінальнага злачынства. У дзеяннях Алены Дубаносавай таксама не знайшлі складу злачынства, такім чынам, справа аб падмане пакупнікоў не будзе ўзбуджана.
Такі адказ атрымаў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў з Мікашэвічаў на сваю скаргу пра незаконнае, гвалтоўнае затрыманне ягонай жонкі Алены Дубаносавай на вуліцы і трохсуткавым зняволенні яе ў следчым ізалятары. Расказвае Леанід Дубаносаў:
– Яна адсядзела 3 сутак, нягледзячы на тое, што ў яе маленькія дзеці. Але справу супраць маёй жонкі не пачалі, бо не знайшлі саставу злачынства. Калі няма саставу злачынства, чаму яна адсядзела 3-е сутак у следчым ізалятары?
Дадзенае рашэнне Леанід Дубаносаў будзе абскарджваць у вышэйстаячых арганізацыях.
Беларускае Радыё Рацыя