Леанід Дубаносаў: Чыноўнікі нешта робяць толькі пад ціскам
У горадзе Мікашэвічы Лунінецкага раёна жыхары 6-га мікрараёна за 15 гадоў дамагліся падсыпкі гравіем кіламетра разбітай дарогі. Месяц таму яны звярнуліся ў мясцовы гарвыканкам з патрабаваннем вырашыць набалелае пытанне, якое яны мелі намер паставіць перад высокімі органамі, кажа грамадскі актывіст Леанід Дубаносаў:
– Людзі прыйшлі на сход і выказалі свой пункт гледжання, усё што яны думаюць пра нашу мясцовую ўладу. Праз паўгадзіны пайшлі МАЗы са шчэбнем, з адсевам, з пяском і пачалі падсыпаць дарогу. Калі б людзі не выйшлі, то ніхто нічога і далей не рабіў.
Паводле Леаніда Дубаносава, астатнюю частку дарогі ўлада паабяцала падсыпаць у будучым годзе. Засмучае тое, што чыноўнікі, якіх народ наймае на працу, нешта робяць для гэтага народа толькі пад ціскам, каб не даведаліся вышэй, кажа актывіст.
Беларускае Радыё Рацыя
