Леанід Дубаносаў: Як гопнікі, схапілі, пасадзілі ў машыну і паехалі



У затрыманні парушэнняў няма. Такі адказ атрымаў з Лунінецкага РАУС актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў з Мікашэвічаў на свой запіс у кнізе скаргаў і заявў. Ён скардзіўся на гвалтоўнае затрыманне міліцыянтамі ягонай жонкі, якая выходзіла з суда Лунінецкага раёна.

Міліцыянты ў цывільным затрымалі Алену Дубаносаву за гадзіну да таго, як яна павінна была з’явіцца па выкліку ў аддзел міліцыі. Хаця жанчына і не думала хавацца ад праваахоўных органаў, кажа Леанід Дубаносаў:

– Пры выхадзе з суда яе адразу затрымалі, хаця мы паказвалі павестку, што мы ідзем у міліцыю. Яны не прад’явілі паперы – нічога. Проста, як гопнікі, схапілі, пасадзілі ў машыну і паехалі. Гэта добра, што я ведаў, што яны з міліцыі. А калі бы я не ведаў? Бойка была бы, бо за жонку бы я ўступіўся. Калі яе прывялі да следчага, яна адмовілася па закону даваць паказанні без адваката, а яе пасадзілі на трое сутак.

  2014-08-29_vasilevicz_u satrymanni parushenniau nima

 

 

Цяпер Леанід Дубаносаў чакае адказу з Берасцейскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, куды ён таксама звярнуўся з аналагічнай скаргай.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя