Леанід Дубаносаў: Усе разам мы здолелі адстаяць свае правы



Вырашылася праблема інтэрнатаў у Мікашэвічах. Як мы паведамлялі, людзей прымушалі падпісаць дамовы пра датаковыя платныя паслугі, у выпадку адмовы – нават пагражалі высяленнем. Цяпер жыхары атрымалі інфармацыю ад дырэктара камунальнай гаспадаркі, што дамову не трэба падпісваць.

Леанід Дубаносаў

Пра гэта расказаў мясцовы актывіст Леанід Дубаносаў, да якога людзі звярталіся па дапамогу:

– Дырэктар жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікашэвічаў сказаў, што аплата дадатковых палуг адмяняецца. Высяляць нікога не будуць. Не будзе ў гэтым годзе капрэмонт ізаляваных тэхнічных збудаваняў у інтэрнатах. Калі б мы не збіралі подпісы і калі б людзі не пратэставалі і не выйшлі на сход, дык невядома, як было б. Гэта яшчэ раз даказвае, што людзі павінны абараняць свае правы. Не па адным – а разам.

Раней Леанід Дубаносаў, на падставе звароту людзей, склаў заяву і накіраваў яе ў адказныя органы. У выніку ўлады, у тым ліку, камунальнікі, – пайшлі на саступкі.

Беларускае Радыё Рацыя