Леанід Судаленка: Дэкрэт №1 – гэта агульнацыянальная праблема



Ад пачатку года асобы, якія апынуліся ў «базе дадзеных» грамадзян не занятых у эканоміцы пачалі атрымоўваць так званыя «лісты шчасця». Згодна з дэкрэтам №1 не занятыя ў эканоміцы мусяць аплачваць камунальныя паслугі ў поўным памеры.

Што рабіць у выпадку, калі да вас прыйшоў «ліст шчасця», распавядае юрыст прафсаюза РЭП Леанід Судаленка:

– Не трэба паддавацца на вось такія sms-паведамленні, тэлефонныя званкі, запрашэнні прыйсці ў “дармаецкую камісію” пацведзіць свой статус занятасці. Кожны так званы незаняты, якога ўлада занесла ў гэтую базу, з’яўляецца насамрэч занятым. Кожны з нас з’яўляецца спажыўцом тавараў і паслуг. Такім чынам мы ўскосна прымаем удзел у эканоміцы незалежна ад таго, ці працуем, ці не працуем.

Праваабаронца мяркуе, што чым больш людзей далучыцца да барацьбы супраць дэкрэта №1, тым хучэй ён знікне. У «базу дадзеных» не занятых у эканоміцы трапіла каля паўмільёна беларусаў. Грамадзяне, якія трапілі ў гэтыя спісы з 1 студзеня будуць аплачваць поўны тарыф на гарачае водазабеспчэнне, а з 1 кастрычніка 2019 – на газ ды цеплазабеспячэнне.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск