Леанід Судаленка два месяцы чакае суду ў СІЗА
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка два месяцы чакае суду ў СІЗА.
Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Палітык Васіль Палякоў адзначае, што праз арышт праваабаронцы ўлады пакінулі людзей без прававой дапамогі.
– Амаль увесь час знаходзіўся на працы. Безумоўна, да яго прыходзіла нашмат больш людзей, і таму што прававая дапамога зараз вельмі актуальная. І да яго звярталіся, тэлефанавалі, прыходзілі, атрымлівалі кансультацыі. Улады зацікаўлены ў тым, каб людзі адчувалі сваю неабароненасць, каб яны не маглі ні да каго звяртацца, каб ім здавалася, што ўсе праблемы, з якімі яны сутыкнуліся, гэта іх праблемы.
Праваабаронца Леанід Судаленка з’яўляецца лаўрэатам Нацыянальнай прэміі імя Віктара Івашкевіча і прэстыжнай прэміі французскага ўраду “Свабода. Роўнасць. Братэрства”.
Беларускае Радыё Рацыя